«Наша Ніва» шукае спецыяліста для вырабу відэа для сацсетак і ютуба, пераважна кароткіх

14.07.2022 / 16:55

Патрэбныя ўменні: уменне мантаваць (прыкладам, у Adobe Premiere), уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі (прыкладам, Figma, Photoshop), добрая беларуская мова, гатоўнасць працаваць з рознымі сацсеткамі. Пажаданыя рысы: ініцыятыўнасць, крэатыўнасць.

Вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў. Калі працавалі з відэа, дасылайце спасылкі на зробленае.

Nashaniva.com