Кіберпартызаны ўзламалі ютуб-канал Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і размясцілі зварот Палка Каліноўскага
На ютуб-канале Акадэміі кіравання пры прэзідэнце зʼявіўся зварот Палка Каліноўскага.
16.07.2022 / 18:34
Гледачы гэтага канала пачулі, што «нелегітымны злачынца Лукашэнка па замове свайго маскоўскага феадала Пуціна вырашыў кінуць беларускую армію на ўкраінскую тэрыторыю».
Полк Каліноўскага звярнуўся да вайскоўцаў: сапраўдная свабодная беларуская армія цяпер фармуецца ва Украіне.
Таксама полк папрасіў родных вайскоўцаў падумаць пра іх і дапамагчы спыніць «гэтае самае маштабнае злачынства ў гісторыі Беларусі» — магчымы ўвод беларускай арміі ва Украіну.