За паўгода ВУП Беларусі зменшыўся на 4,2%
За студзень — чэрвень аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў у Беларусі 87,4 млрд рублёў. У супастаўных цэнах да аналагічнага леташняга перыяду ён знізіўся на 4,2%, паведамляе Белстат.
18.07.2022 / 21:39
Абʼём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 81,3 млрд рублёў. Да аналагічнага перыяду мінулага года ён знізіўся на 5,2%.
Тавараабарот гандлю ўраздроб за першыя 6 месяцаў года склаў 32 млрд рублёў, знізіўшыся на 0,4% у супастаўных цэнах да студзеня — чэрвеня 2021 года.
У студзені — маі 2022 года ВУП знізіўся на 3,4% у параўнанні з адпаведным перыядам 2021 года.
За 2021 год ВУП павялічыўся на 2,3%, у 2020 годзе — знізіўся на 0,9%, у 2019 годзе — павялічыўся на 1,2%.