Былы палітвязень Віктар Куўшынаў сышоў з PandaDoc і працуе ў міжнароднай кампаніі
Цяпер Віктар Куўшынаў працуе CEO (галоўны выканаўчы дырэктар) міжнароднай кампаніі SE Ranking, паведамляе сайт Dev.by.
19.07.2022 / 18:54
«Гэта было выдатнае дзесяцігадовае падарожжа ў PandaDoc. У яго пачатку я нават уявіць не мог, што будзе далей! Падарожжа часам было цяжкім, але заўсёды захапляльным і поўным выклікаў», — сказаў Куўшынаў.
У 2020 годзе ён быў затрыманы ў Мінску паводле «справы PandaDoc» і амаль год правёў у СІЗА. У жніўні 2021 года яго адпусцілі без суда.
SE Ranking, якую ўзначаліў Куўшынаў, займаецца распрацоўкай платформы для аналізу рынку інтэрнэт-маркетынгу. На сайте кампаніі згадваюцца офісы ў Лондане, Пала-Альта (ЗША), Уроцлаве і Кіеве. Магчыма, у кампаніі ёсць і офіс у Мінску: беларуская NamviSoft паказвае платформу SE Ranking як адзін з кірункаў сваёй працы.