Філіпіны адмовіліся ад расійскіх верталётаў
Урад Філіпін адмовілася купляць 16 расійскіх ваенна-транспартных верталётаў за $227 млн. Улады краіны асцерагаюцца, што здзелка з Расіяй, якая знаходзіцца пад санкцыямі з-за вайны ва Украіне, прывядзе да эканамічных абмежаванняў супраць саміх Філіпін.
27.07.2022 / 14:57
Прадстаўнік філіпінскага ваеннага ведамства заявіў, што ўладам прыйдзецца пачаць працэс скасавання здзелкі пасля таго, як афіцыйна будзе прынятае рашэнне аб яе адмене, паколькі кантракт ужо падпісаны. Масква можа падаць апеляцыю, але філіпінскі ўрад наўрад ці перагледзіць рашэнне.
Першапачатковы плацеж быў зроблены Філіпінамі ў студзені. Што адбудзецца з грашыма пасля рашэння Філіпін адмовіцца ад здзелкі, пакуль не паведамляецца.