Зямля стала круціцца хутчэй — і навукоўцы не ведаюць чаму
Гэта стала прычынай самага кароткага дня ў гісторыі: суткі 29 чэрвеня аказаліся на 1,59 мілісекунды карацейшыя за 24 гадзіны, паведамляе tjournal.
03.08.2022 / 15:38
Навукоўцы зарэгістравалі 29 чэрвеня самы кароткі дзень за ўсю гісторыю назіранняў — з тых часоў, як атамны гадзіннік пачаў адсочваць кручэнне Зямлі ў 1960-х гадах.
Гэта даказвае, што ў апошнія гады планета круціцца хутчэй, хоць дакладная прычына гэтага невялікага паскарэння застаецца загадкай. З 2020 года планета пабіла ўласны рэкорд хуткасці больш двух дзясяткаў разоў, адмяніўшы больш ранні дзесяцігадовы перыяд трохі больш доўгіх дзён.
Зямля не з'яўляецца ідэальнай сферай, і яе кручэнне заўсёды трохі збіваецца з-за шматлікіх фактараў, уключаючы ўнутраную структуру, уплыў прыліваў і адліваў і кліматычныя змены. Даследчыкі выказалі здагадку, што нядаўняе паскарэнне таксама можа быць звязанае з ваганнямі геаграфічных палюсоў Зямлі.
«Гэта, безумоўна, дзіўна. Відавочна, што нешта змянілася, і змянілася так, як мы не бачылі з моманту з'яўлення дакладнай радыёастраноміі ў 1970-х», — заявіў Мэт Кінг, прафесар Універсітэта Тасманіі.
Калі на Зямлі працягнуць рэгістраваць больш кароткія дні, навукоўцам, магчыма, прыйдзецца адняць секунду з атамнага гадзінніка, што стане першым прыкладам адмоўнай дадатковай секунды ў гісторыі. У мінулым для карэкціроўкі гадзінніка дадаваліся вісакосныя секунды, але пакуль нікому не даводзілася іх адымаць.
Зрэшты, гэта чакана: раней даследчыкі ўжо высветлілі, што прыкладна праз 6,7 мільёнаў гадоў дзень стане на хвіліну даўжэйшы.