Мільярды за маўчанне і малады муж у падарунак. Выйшла расследаванне, як жыве цяпер былая жонка Пуціна
Людміла Пуціна доўгія гады стварала вобраз «першай лэдзі», хаця ўжо ў гады прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна іх шлюб быў фікцыяй. Людміла была невідзімкай: ёй не давалі самастойна сказаць ні слова, яе не бачылі на публіцы, а цяпер і зусім забылі.
04.08.2022 / 16:44
Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага даведаўся, як пасля разводу жыве маці дзвюх пуцінскіх дачок.
Расследавальнікі нават знайшлі асабісты дзённік Людмілы Пуцінай, высветлілі, колькі яна зарабляе цяпер, як скупляе еўрапейскую нерухомасць, распавялі пра яе новага, на 20 гадоў маладзейшага мужа, былога арганізатара святаў з Люберцаў.
Гісторыя несапраўднага кахання і вельмі вялікіх грошай — у новым расследаванні.