Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара
Гэтай аптычнай ілюзіі ўжо паўтары стагоддзі, але яна ўсё яшчэ здольная паставіць у тупік. Ваша задача — знайсці «пацыентаў» доктара, твары якіх схаваныя на яго партрэце.
10.08.2022 / 20:01
Фота: jagranjosh.com
Малюнак, што вы бачыце перад сабой, быў створаны ў 1880-х гадах як загадка для дзяцей. Яна дапаможа вам праверыць, наколькі вы ўважлівы і цярплівы чалавек, піша jagranjosh.com.
Перад вамі партрэт доктара, на якім замаскіраваныя два твары, так званыя «пацыенты» доктара. Вам трэба ўсяго толькі знайсці іх на малюнку. Пастарайцеся зрабіць гэта хутка — скажам, за 20 секунд.
Калі вам патрэбная падказка, то майце на ўвазе, што пацыенты доктара не хаваюцца ў вуглах малюнка, хутчэй, яны сутыкнуліся з ім твар у твар. Усё яшчэ складана? Чытайце пад анонсамі дакладныя ўказанні таго, дзе ж хаваюцца пацыенты доктара.
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя?
Аптычная ілюзія: гэтага ката пабачаць толькі тыя, хто ўмее мысліць нестандартна
Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ
Спачатку ўважліва паглядзіце на вельмі шырокі лоб доктара — там вы знойдзеце першы твар. Другога чалавечка знайсці нашмат цяжэй, але ж гэта таксама магчыма. Звярніце ўвагу на камізэльку доктара, і вы заўважыце, што гузікі на ёй — гэта насамрэч брыво, вока, нос, рот і падбародак твару, намаляванага ў профіль.