На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова
У найбліжэйшы час напой Pepsi Max з’явіцца з беларускамоўнай этыкеткай у гандлёвых сетках, адказалі яе вытворцы на ліст, дасланы на іх адрас «моўным інспектарам» Ігарам Случакам, паведаміла ў фэйсбуку Аліна Нагорная. У дачыненні да іншых безалкагольных напояў пытанне аб размяшчэнне інфармацыі для спажыўца на беларускай мове кампаніяй таксама будзе разгледжана.
11.08.2022 / 18:13
Як піша Аліна Нагорная: «Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках PEPSI не можа быць беларускай мовы. Для таго, каб беларуская мова з’явілася нам спатрэбілася 5 год».