На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт 

На польска-беларускай мяжы грамадзян на роварах пачалі адпраўляць на надгляд у боксы: здымаюць сядзенні, колы, разбіраюць, паведамляе партал pogranec.by.

15.08.2022 / 10:29

Апошнім часам колькасць веласіпедыстаў на мяжы значна павялічылася. Правіламі парадку перасячэння мяжы гэта не забараняецца: фізічныя асобы, акрамя асноўных відаў транспарту, для перасячэння мяжы могуць выкарыстоўваць ровар. 

А прычына павышанай увагі да ровараў у пунктах пропуску — кантрабанда цыгарэт. Нядаўна на памежным пераходзе ў Кузніцы падчас надгляду ровара грамадзяніна Беларусі былі выяўленыя 52 пачкі цыгарэт.

Nashaniva.com