Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА

Сербія адмовілася ад расійскай вайсковай базы і будзе вучыць армію па стандартах НАТА, паведамляе «Коммерсант».

16.08.2022 / 08:08

Раней расійскі пасол заяўляў, што стварэнне вайсковай базы РФ у Рэспубліцы «уваходзіць у пералік інтарэсаў Масквы».

А Аляксандр Лукашэнка выказаўся, што «Сербія хацела б сядзець на трох крэслах: ЕС, ЗША, Расія — але ёй гэта не ўдасца».

У Бялградзе гэтыя словы расцанілі як патрабаванне ўстаць на бок Масквы, агучанае Крамлём праз свайго беларускага васала.

«Сербіі не патрэбныя чые б там ні было вайсковыя базы, Сербія будзе захоўваць свой вайсковы нейтралітэт, сама будзе ўмацоўваць сваё войска, Сербія будзе клапаціцца пра свой народ і будзе дастаткова моцнай, каб быць самастойнай», — заявіў на гэта Вучыч.

Nashaniva.com