Памёр Барыс Манцэвіч
Памёр вілейскі пісьменнік і журналіст Барыс Манцэвіч. Ён пражыў 89 гадоў.
18.08.2022 / 14:08
Барыс Манцэвіч падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Дарога ў журналістыку», фота з сайта Вілейскай раённай бібліятэкі
Барыса Флоравіча не стала сёння ноччу, піша «Рэгіянальная газета».
Ён нарадзіўся на Мёршчыне ў 1933 годзе ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Бацьку, Флора Данатавіча, немцы расстралялі ў 1941 годзе. Калі над сям’ёй навісла пагроза смерці, 2 верасня 1943 года партызаны забралі хлопчыка да сябе ў брыгаду. А ў красавіку 1944 года адправілі ў тыл.
Пра свой лёс у гады Другой сусветнай Барыс Манцэвіч раскажа пасля ў аўтабіяграфічнай кнізе »Скрыжалі майго маленства: ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны».
У 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі ў БДУ. Працаваў у вілейскай і бярэзінскай раённых газетах. Аўтар некалькіх кніг.
На фота з сайта вілейскай раённай бібліятэкі — Барыс Манцэвіч падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Дарога ў журналістыку».