«Кіберпартызаны» паказалі «забароненыя віды КДБ» з дрона
Хакеры расказалі, як міліцэйскія дроны шпіёняць за беларусамі, і паказалі, як выглядае дворык КДБ з вышыні птушынага палёту.
19.08.2022 / 08:16
Суполка беларускіх хакераў «Кіберпартызаны», што ўваходзіць у рух «Супраціў», апублікавала на Youtube аповед пра беспілотнікі сілавікоў.
Паводле хакераў, дроны сілавікоў лёталі вакол пратэставых раёнаў накшталт Новай Баравой і плошчы Перамен, шукалі ў вокнах бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама здымалі акцыі пратэсту. Але, паводле тэхнічнага эксперта, удзельнікаў пратэстаў з запісаў дронаў нельга апазнаць — хутчэй можна апазнаць з відэа вулічных камераў.
Комплекс будынкаў КДБ у Менску (злева знізу), від з дрона
Кадры з міліцэйскіх дронаў унікальныя тым, што на іх можна пабачыць «забароненыя віды» на будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі і дворык КДБ, адзначаюць хакеры. Але нагадваюць, што дроны ўжываюць і праціўнікі рэжыму — як група «Чорны бусел», якая ў канцы 2021 года пры дапамозе дрона ёмістасць з запальнай сумессю на вучэбны цэнтр унутраных войскаў у Валоўшчыне.