Прэм’ерка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі

Пасля скандалу з відэа апазіцыйныя палітыкі пачалі патрабаваць, каб яна прайшла тэст. Нагодай для гэтага стала неаднаразовае ўжыванне слова jauhojengi («мучная банда»).

19.08.2022 / 20:39

Марын настойвае, што нічога, акрамя лёгкага алкаголю, яна не ўжывала на вечарынцы, відэа з якой трапіла ў сеціва, і што свае паводзіны заганнымі не лічыць. Чыноўніца падкрэслівае, што яна мае права на прыватнае жыццё, як і любы грамадзянін.

«Для маёй уласнай абароны, хаця я лічу патрабаванне неабгрунтаваным, каб ачысціцца ад падазрэнняў, я сёння прайшла тэст на наркотыкі… Хацела б я, каб мы жылі ў грамадстве, дзе майму слову можна было давяраць», — заявіла яна журналістам.

Чытайце таксама:

У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца

Nashaniva.com