Відэа расследавальніцкага цэнтра пра «справу артапедаў» прызналі экстрэмісцкім

Першую частку расследавання БРЦ дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне 12 жніўня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

20.08.2022 / 15:01

У першай частцы журналісты расказалі пра абставіны крымінальнай справы, у рамках якой затрымалі 35 чалавек, а ў шматлікіх медустановах прайшлі пазапланавыя праверкі. У некаторых медцэнтраў нават забралі ліцэнзіі.

БРЦ прыйшоў да высновы, што бенефіцыярам гэтай справы з'яўляецца прыватная клініка «Мерсі», якая засталася адзінай у краіне, дзе можна ўсталяваць імпартны пратэз, прычым у тры разы даражэй, чым у дзяржаўных лякарнях.

«Мерсі» звязваюць з сям'ёй Віктара Лукашэнкі.

Nashaniva.com