Аляксандр Вусік абараніў статус чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе
Украінскі спартсмен Аляксандр Вусік стаў першым у гісторыі баксёрам-уладальнікам пояса the Ring у дзвюх вагах, а таксама абараніў тытулы IBF, IBO, WBA і WBO.
21.08.2022 / 08:29
Пасля бою Вусік і Джошуа сумесна паднялі сцяг Украіны
Украінец Аляксандр Вусік, які валодае тытуламі WBA Super, IBF, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе, абараніў усе свае чэмпіёнскія паясы ў баі-рэваншы з экс-чэмпіёнам свету англічанінам Энтані Джошуа.
Баксёрскі паядынак з 12 раундаў адбыўся ў ноч на нядзелю ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі на арэне King Abdullah Sports City.
У цэлым бой-рэванш праходзіў на роўных з узаемнымі шанцамі на поспех.
Вусік атрымаў перамогу раздзельным рашэннем суддзяў. Паводле падлікаў украінскага суддзі, перамагчы павінен быў Джошуа, але брытанскі арбітр аддаў перамогу Вусіку.
Цяпер у актыве ўкраінскага баксёра 20 перамог, з іх 13 — накаўтам, і ніводнай паразы.
СМІ паведамлялі, што матч прынясе баксёрам 80 млн даляраў, якія яны падзеляць папалам.
Букмекеры лічылі фаварытам бою Аляксандра Вусіка — перад пачаткам бою стаўкі на яго перамогу прымаліся з каэфіцыентам 1,57, а на перамогу Джошуа — з каэфіцыентам 3,1.