Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!

Вяленыя памідоры — міжземнаморская закуска і адначасова выдатная прыправа да розных страў. Яна дадае яркія краскі лета ў бедны на смачную гародніну зімовы сезон. У крамах гатовыя вяленыя памідоры каштуюць нятанна, таму, калі на дачы таматы ўрадзілі, не згубіце магчымасць зрабіць запасы.

27.08.2022 / 11:04

Трэба памыць таматы, разрэзаць напалову, выразаць пладаножку, выкінуць насенне.

Раскласці на бляху з пергаментнай паперай.

Пасыпаць травамі — базілікам, размарынам, арэгана, а таксама перцам, соллю і цукрам, паліць алеем.

Паставіць у духавую шафу пры 90 градусах з канверсіяй паветра і пры крыху адчыненай дзверцы не менш як на 4 гадзіны.

У слоікі (пастэрызаваныя для надзейнасці) дадаць на дно часнаку, пакласці памідоры, заліць гарачым алеем.

Закруціць, перавярнуць і ўцяпліць.

Рэцэпт на выхадныя. Рататуй (ratatouille) на патэльні — ідэальная летняя страва

Французскі агурковы халодны суп для спякотнага дня

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт 

Nashaniva.com