Саладуха праспяваў песню «За агранома» і атрымаў медаль
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ўзнагародзіў Аляксандра Саладуху юбілейным медалём ведамства за песню «За агранома», паведамляе прэс-служба міністэрства.
27.08.2022 / 08:22
«Хачу выказаць ад усіх аграрыяў нашай краіны словы падзякі на адрас Аляксандра Антонавіча. Я глыбока перакананы, што песня «За агранома» будзе гучаць на ўсіх сельскагаспадарчых мерапрыемствах», — падкрэсліў Ігар Брыло.
Прэм'еру песні паказалі на мінулым тыдні на канале СТБ. Можаце яе ацаніць.