У Оршы забілі паштарку і падпалілі аддзяленне. Каб затрымаць падазраванага, давялося страляць
Днём 26 жніўня ў адным з паштовых аддзяленняў Оршы спрацавала сігналізацыя. Нарад выявіў задымленне і труп жанчыны.
27.08.2022 / 11:17
Камеры відэаназірання заснялі, як невядомы зайшоў на пошту, забіў работніцу і скраў грошы. Каб схаваць сляды злачынства, ён падпаліў аддзяленне.
На месца здарэння выязджаў міністр унутраных спраў Кубракоў.
У выніку быў выяўлены падазраваны — 71-гадовы жыхар Оршы, якога неаднаразова раней судзілі. Падчас затрымання ў яго стралялі, мужчыну шпіталізавалі.