На месцы мінскага замчышча знайшлі вытанчаную кафлю

Знаходку выявілі падчас раскопак побач з музеем «Стары Менск».

28.08.2022 / 08:36

Меркавана, кафля датуецца XVII-XVIII стагоддзямі. На ёй — валошкі, цюльпаны і хмель.

Фота ў фэйсбуку падзяліўся заснавальнік музея Глеб Лабадзенка.

Ён таксама піша, што наступны тыдзень раскопак — апошні ў гэтым годзе, ахвотныя могуць далучацца.

Nashaniva.com