Наста Кудасава. Мой дом згарэў. Верш.
Паэтка апублікавала ў сваім фэйсбуку новы верш.
29.08.2022 / 21:33
Фота: Фэйсбук
мой дом згарэў. я вынесла з агню
адзіны скарб — напаўжывую мову.
цяпер брыду разгублена, звіню
ў званочак-верш, бяздомная карова.
але так добра ўсцяж ісці адной:
так ззяюць травы, так пяе калоссе…
што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной
і колькі там да смерці засталося…