Мінтранс: Замест заходніх крэдытаў на дарожнае будаўніцтва будуць кітайскія

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Рыгор Глазко 30 жніўня расказаў, як цяпер будзе фінансавацца дзяржпраграма «Дарогі Беларусі», калі заходнія крэдыты больш недаступныя праз санкцыі.

30.08.2022 / 21:26

Па словах чыноўніка, «даводзіцца прапрацоўваць розныя шляхі вырашэння пытання».

Часткова заходнія крэдыты плануецца замясціць кітайскімі — напрыклад, па аўтадарозе Р46 Лепель-Полацк. Такая ж сітуацыя па трасе М3 Мінск-Віцебск.

«Але ў першую чаргу разлічваем на сябе, — заявіў Глазко. — Урадам на 2022 год дадаткова выдзелена на дарожную гаспадарку 300 млн рублёў: 200 млн пойдуць на рэспубліканскія дарогі і масты, 100 млн — на мясцовыя».

Nashaniva.com