У Гродне затрыманая адвакатка Юлія Юргілевіч. Яна вярнулася ў Беларусь
Дома ў Юліі адбыўся ператрус.
31.08.2022 / 09:24
Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.
23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».
Паведамляецца таксама, што яна з'язджала на нейкі час з Беларусі, але вярнулася на днях. Паведамляецца таксама пра затрыманне яе маці, таксама адвакаткі, піша ініцыятыва «Право имеют».