Беларускі блогер гастралюе па Крыме
Блогер і спявак Улад Кабякоў, які мае больш за 3 мільёны падпісантаў на «Ютубе», у жніўні адправіўся ў тур па гарадах Расіі і Крыме.
31.08.2022 / 14:34
Фота: інстаграм Кабякова
Спачатку Кабякоў анансаваў, што будзе выступаць толькі ў расійскіх гарадах. Пазней на афішу дадалі Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Алушту, Ялту і Феадосію. Там спявак выступаў у жніўні.
Скрыншот: інстаграм Кабякова
Відэа на канале Кабякова — гэта ў асноўным чэленджы і іншыя забаўляльныя ролікі.
Раней ён быў у камандзе А4 блогера Улада Бумагі. Але ў маі ён сышоў адтуль, пасля таго як абвясціў пра заручыны.
«На сёння дзеянні Улада Кабякова ідуць у разрэз з асноўнымі каштоўнасцямі і ідэалогіяй канала А4, нам будзе складана заставацца сябрамі, камандай і здымацца разам.
Цяпер дзеянні Кабякова варта ўспрымаць як дзеянні самастойнага чалавека. Якімі б яны дзіўнымі ні былі, гэта дзеянні Кабякова, якія ніяк не звязаныя з А4», — напісаў Бумага.