З Беларусі сыходзіць «Метінвест Дыстрыбуцыя» Рыната Ахметава

Гендырэктар Украінскай горна-металургічнай групы «Метінвест» Юрый Рыжанкоў заявіў у інтэрв'ю украінскім СМІ пра сыход кампаніі з Беларусі.

19.09.2022 / 16:58

Рыжанкоў адзначыў, што рашэнне аб ліквідацыі беларускага філіяла «Метінвест» было прынятае яшчэ 24 лютага пасля пачатку вайны ва Украіне. Па словах Рыжанкова, у групе працавалі топ-менеджары, менеджары і спецыялісты, якія былі грамадзянамі Беларусі або Расіі. Многія з іх прапрацавалі ў кампаніі больш за 10 гадоў.

«Пасля 24 чысла вялікая частка з іх або былі звольненыя, або звольніліся самі. Цяпер засталіся адзінкі — у асноўным тыя, хто асуджае тое, што адбываецца. Хтосьці атрымаў іншае грамадзянства», — дадаў ён.

«Метінвест Холдынг» — буйны пастаўшчык металу, які належыць украінскім алігархам Рынату Ахметаву (71,24%) і Вадзіму Навінскаму (23,76%).

Фірму «Метінвест Дыстрыбуцыя» стварылі ў Беларусі ў 2013 годзе для паставак металапракату ўкраінскіх заводаў «Азоўсталь» і ММК імя Ільіча. Паводле ацэнак экспертаў, кампанія ўваходзіла ў тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў металу на беларускі рынак. Цяпер, аднак, у яе самой няпростыя часы, бо тыя ж заводы «Азоўсталь» і ММК імя Ільіча знаходзіліся ў Марыупалі, які цяпер акупаваны расійскімі войскамі, а заводы падчас абароны горада практычна знішчаныя.

Nashaniva.com