Памёр Алег Алкаеў

Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год, калі быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, ратуючыся ад пераследу ўладаў. Яму было 69 гадоў.

20.09.2022 / 08:45

Алег Алкаеў памёр сёння, 20 верасня, а 5-й раніцы, паведаміў «Нашай Ніве» яго сябар. Прычына смерці пакуль невядомая, будзе судмедэкспертыза. Сябар мяркуе, што прычынай смерці мог стаць тромб.

Пахаванне адбудзецца ў Берліне.

Менавіта Алкаеў у 2001-м заявіў уголас, што беларускія ўлады могуць быць датычныя да знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў — апанентаў Лукашэнкі — старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсмена Анатоля Красоўскага.

Алкаеў змог вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет па распараджэнні міністра ўнутраных спраў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся.

Чытайце таксама:

Алкаеў: пра эскадроны смерці, уцёкі з турмы і пра тое, адкуль бярэцца садызм сілавікоў

Nashaniva.com