Палітвязень Антон Сотнікаў ажаніўся ў шклоўскай калоніі

Учора 29-гадовы Антон Сотнікаў пабраўся шлюбам у шклоўскай калоніі №17 са сваёй дзяўчынай.

21.09.2022 / 11:55

Антона затрымалі 8 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 КК за ўдзел у «масавых беспарадках» у Брэсце ў жніўні 2020 года. Акрамя гэтага артыкула, Сотнікаву таксама выставілі абвінавачванне паводле арт. 339 КК ([уліганства) — нібыта ён кінуў зялёнку ў міліцэйскую машыну. 12 жніўня 2021 года палітвязню прысудзілі 4,5 года калоніі. 

Павіншуйце палітвязня са святам па адрасе: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Антон Мікалаевіч Сотнікаў/

Nashaniva.com