Рэцэпт на выхадныя. Грыбныя красціні — простая, але незвычайная закуска

Шукаеце рэцэпт закускі на вечарыну? Паспрабуйце зрабіць гэтыя красціні (crostini) — інакш кажучы, бутэрброды па-італьянску — са свежымі ляснымі грыбамі. Або замяніце лясныя грыбы на звычайныя шампіньёны ці вешанкі — атрымаецца не менш цікава.

02.10.2022 / 10:12

Фота: BBC Food

Каб згатаваць грыбныя красціні, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце ў патэльні 6 сталовых лыжак аліўкавага алею. Смажце пасечаны часнок, пакуль ён не набудзе залаты колер, дадайце перац і грыбы і смажце яшчэ дзве-тры хвіліны ці да гатоўнасці.
  2. Дадайце да грыбоў пятрушку і маяран, прыпраўце соллю і чорным перцам.
  3. Падсмажце лусты хлеба з абодвух бакоў. Трошкі натрыце кожную лусту з абодвух бакоў зубком часнаку і змажце аліўкавым алеем, што ў вас застаўся. Калі трэба, парэжце лусты хлеба на асобныя порцыі. Выкладзіце на хлеб грыбы і падавайце.

Чытайце таксама:

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!

Nashaniva.com