Затрымалі «за незаконны пераход мяжы» былую палітзняволеную 19-гадовую Аніту Бакуновіч

Адбылося гэта яшчэ 21 верасня, цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, піша «Вясна».

26.09.2022 / 19:25

У канцы чэрвеня Аніту асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах, а цяпер затрымалі ў Гродзенскай вобласці. На яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы РБ». Дзяўчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Верагодна, дзяўчына спрабавала ўцячы з «хатняй хіміі» ў Польшчу ці Літву. 

Nashaniva.com