У цісканіне на стадыёне ў Інданэзіі загінулі 129 чалавек
Канфлікт успыхнуў на стадыёне ва Усходняй Яве падчас гульні паміж камандамі Arema і Persebaya Surabaya. Пасля таго, як гульня скончылася перамогай апошніх, тысячы заўзятараў Arema выйшлі на поле.
02.10.2022 / 08:31
Цісканіна пачалася, калі паліцыя пусціла ў натоўп слёзацечны газ. Па звестках медыкаў, у большасці выпадкаў прычынай смерці стала ўдушша.
Пацярпелі сотні людзей: за 300 чалавек былі тэрмінова дастаўлены ў найбліжэйшыя бальніцы, але многія памерлі па дарозе або падчас лячэння. Каля 180 чалавек паранены, але стан многіх з іх пагаршаецца.
Беспарадкі працягнуліся і за межамі стадыёна, было спалена некалькі паліцэйскіх аўтамабіляў. Загінулі таксама двое паліцыянтаў.
Улады пачалі расследаванне. Футбольная федэрацыя Інданэзіі забараніла Arema праводзіць хатнія матчы да канца сезону і перанесла на тыдзень усе бліжэйшыя гульні.