Легендарны бабруйскі вінзавод 3 і 4 кастрычніка будуць падрываць

Паведамленне пра знос будынка былога бабруйскага вінзавода днямі з'явілася ў СМІ. Вядома, што 3 і 4 кастрычніка, у панядзелак і аўторак, з 12.00 да 13.00 і з 16.00 да 17.00 па адрасе вуліца Навашасейная, 25 ён будзе знесены метадам падрыву.

02.10.2022 / 17:30

Жыхароў бліжэйшых дамоў просяць раскрыць вокны, каб выбуховай хваляй не выбіла шкло.

Раней ужо паведамлялася пра руйнаванне знакамітага бабруйскага «храма Бахуса». Імпазантныя будынкі вінзавода прыцягваюць шматлікіх аматараў экстрыму і арыгінальных фотасесій, але толькі не гаспадарлівых уласнікаў.

Гарадскія паблікі ўжо размяшчаюць настальгічныя запісы пра вінзавод, у якіх нагадваюць, як прастора прамысловых аб’ектаў магла б трансфармаваць, упрыгожыць і развіць бабруйскі культурны і сацыяльны ландшафт. 

Чытайце таксама:

У Бабруйску руйнуюць легендарны «храм Бахуса», які нікому не належыць, а цэглу ўжо распрадаюць на інтэрнэт-аўкцыёнах

Nashaniva.com