Полк імя Кастуся Каліноўскага паказаў відэа допыту расійскіх ваеннапалонных і іх зварот да Пуціна
На днях полк беларускіх добраахвотнікаў узяў у палон трох расійскіх акупантаў, якія ваююць ва Украіне. Сёння каліноўцы апублікавалі відэа допыту палонных.
06.10.2022 / 09:44
Адзін з іх распавёў, што служыць ад пачатку вайны без ратацыі.
Палонныя кажуць, што іх прымушалі падпісваць кантракты. Сцвярджаюць, што людзі нават ногі ломяць сабе, каб не ваяваць.
«Для мяне гэтая вайна хутчэй бы скончылася», — кажа адзін. «Нас проста падставілі. Засунулі на вайну, на якую ніхто не хацеў ісці. І ніхто гэтага не хоча», — гаворыць другі.
«Я б Пуціну перадаў бы, — вызваўся адзін з палонных. — Хай ён, стары <…>, залезе да сябе ў нару і не вылазіць. Што ён творыць. Гэта я чэсна кажу, і на пазіцыях казаў».