Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна
Вы ведалі, што з буракоў можна рабіць слодычы? Пакаштуйце гэты смачны і карысны кекс, каб зразумець, як гэта працуе.
16.10.2022 / 11:07
Фота: BBC Food
Каб згатаваць бураковы кекс, вам спатрэбіцца:
- масла ці алей для змазвання формы
- 225 грамаў мукі
- палова чайнай лыжкі харчовай соды
- 1 чайная лыжка разрыхляльніку (без горкі)
- палова чайнай лыжкі молатай карыцы
- 180 грамаў алею
- 225 грамаў цукру
- 3 яйкі (аддзяліце жаўткі ад бялкоў)
- 150 грамаў сырога ачышчанага бурака
- сок паловы лімона + трохі лімоннага соку для глазуры
- 75 грамаў разынак
- 75 грамаў рознага насення (напрыклад, насенне сланечніку, гарбуза і льну)
- 8 сталовых лыжак цукровай пудры
- мак для ўпрыгожвання (калі маеце)
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце для кекса прастакутную форму і высцеліце яе паперай для выпякання.
- Прасейце разам муку, соду, разрыхляльнік і карыцу.
- Узбівайце міксерам алей і цукар, пакуль яны добра не змяшаюцца. Потым уводзьце ў гэтую сумесь жаўткі па адным і перамешвайце масу пасля кожнага дадавання. Натрыце бурак на буйной тарцы і ўмяшайце яго ў яечную сумесь, потым дадайце туды ж сок паловы лімона, разынкі і насенне. Узбівайце, пакуль сумесь не стане аднароднай.
- Працягвайце павольна ўзбіваць міксерам яечную сумесь і адначасова з гэтым дадавайце ў яе сумесь мукі з содай і разрыхляльнікам.
- Узбівайце бялкі амаль што да стадыі цвёрдых пікаў. Акуратна ўмяшайце іх у цеста з дапамогай металічнай лыжкі (але сачыце за тым, каб сумесь атрымалася як мага больш аднароднай). Выліце сумесь у форму для кекса і выпякайце яго 50—55 хвілін, прычым праз 30 хвілін пасля пачатку выпякання накрыйце кекс фольгай. Праверце гатоўнасць кекса з дапамогай шпажкі: ён павінен быць толькі крыху вільготны ўнутры. Пакіньце кекс у форме на 20 хвілін і потым дастаньце яго, каб кекс ахаладзіўся.
- Каб згатаваць глазуру, прасейце ў міску цукровую пудру і дадайце тую колькасцю лімоннага соку, якая неабходная, каб глазура павольна сцякала па кексе (то-бок прыкладна тры чайныя лыжкі). Перамяшайце глазуру, каб у ёй не засталося камячкоў, апырскайце ёй кекс і пасыпце яго макам. Пакіньце кекс настаяцца перад падачай.