У Варшаве напалі на Іллю Дабратвора
Па словах самога Іллі Дабратвора, які цяпер з'яўляецца вядучым юцюб-канала «Рух За свабоду», у пятніцу каля 20-й гадзіны яго ля дома чакаў невядомы, які напаў на мужчыну, не тлумачачы прычын нападу, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
16.10.2022 / 16:21
У выніку Ілля Дабратвор атрымаў пералом носа і чэрапна-мазгавую траўму. Ён неадкладна звярнуўся па медычную дапамогу і ў паліцыю. Па словах Дабратвора, нападніка пакуль затрымаць не ўдалося.
Сам Ілля звязвае напад выключна з прафесійнай дзейнасцю.