На магіле пакутніка Вітольда Ашурка з’явіўся помнік ФОТА
13 кастрычніка палітвязню споўнілася б 52 гады.
17.10.2022 / 10:48
Вітольд Ашурак — актывіст з Бярозаўкі, што ў Лідскім раёне. У студзені 2021 года яго асудзілі на пяць гадоў зняволення за паслявыбарчыя пратэсты. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію.
21 мая Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, па словах сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся.
Менавіта Вітольд быў першым палітзняволеным за падзеі 2020 года, хто распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі.