Хутка пабачыць свет другое выданне кнігі «Нерасстраляныя»

Пра гэта паведаміў аўтар ідэі Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Кніга прысвечана рэпрэсаваным беларускім літаратарам, якія былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Яна падрыхтаваная выдавецтвам Białoruska Biblioteka Kamunikat.

17.10.2022 / 16:09

Прэзентацыі адбудуцца 29 кастрычніка ў Беластоку, у будынку тэатра лялек. 30 кастрычніка ў Варшаве, ў Музеі вольнай Беларусі. Час удакладняецца.

29 кастрычніка кніга будзе выкладзена таксама ў вольны доступ у электроннай версіі.

Кніга «Нерасстраляныя» — частка аднайменнага праекту парталу Tuzinfm.by, плёну пяцігадовай працы больш чым 70 чалавек. Яна была названая найлепшай кнігай 2021 года ў жанры нон-фікшн па версіі «Радыё Свабода», а сёлета атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча.

Чытайце таксама:

Беларусы з усяго свету могуць далучыцца да акцыі «Ноч паэтаў»

Nashaniva.com