Скандальнага гімнаста Івана Куляка не дапусцілі на адкрыты чэмпіянат Беларусі. Ён выходзіў з літарай «Z» на грудзях

Расійскі гімнаст Іван Куляк, які ў сакавіку справакаваў скандал на этапе Кубка свету ў горадзе Доха, выйшаўшы на цырымонію ўзнагароджання з літарай «Z» на грудзях, не зможа выступіць на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па прычыне таго, што беларуская федэрацыя не дапусціла яго да ўдзелу ў турніры, з-за яго ранейшай дыскваліфікацыі.

19.10.2022 / 13:58

Пра гэта паведаміла старшы трэнер зборнай Расіі па спартыўнай гімнастыцы Валянціна Радзівоненка.

«Куляк не будзе стартаваць на чэмпіянаце Беларусі з прычыны таго, што мясцовая федэрацыя не хоча рызыкаваць і дапускаць гэтага гімнаста», — прыводзіць словы Радзівоненка ТАСС.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, у якім прымуць удзел і расійскія спартсмены, пройдзе ў Магілёве з 25 кастрычніка па 1 лістапада.

Раней апеляцыю Куляка на дыскваліфікацыю часткова задаволілі.

Nashaniva.com