Мірскую батлейку плануюць уключыць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

Мірскую батлейку плануюць уключыць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, піша Белта.

20.10.2022 / 10:52

Фота: БелТА

«У Гродзенскай вобласці складзены рэгіянальны спіс з 19 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які ў будучым можа дапоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Больш за год вядзецца работа па падрыхтоўцы пакета дакументаў па ўключэнні ў 2022 годзе ў дзяржспіс элемента «Традыцыя існавання народнага лялечнага тэатра у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці (Мірская батлейка)», — сказала Алена Клімовіч.

Як прагучала, згодна з Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2024 годзе плануецца дапоўніць элементам «Традыцыі абраду «Трох каралёў» у Гродзенскай вобласці», арэол яго распаўсюджання — Лідскі, Іўеўскі і Воранаўскі раёны.

Nashaniva.com