У холдынга «Марка» змяніўся гендырэктар

Прадстаўленне новага генеральнага дырэктара кіруючай кампаніі холдынгу адбылося сёння на фабрыцы «Марка». Мікалай Мартынаў перадаў права заняць гэтую пасаду свайму сыну Паўлу, паведамляе Officelife.media.

24.10.2022 / 12:10

Фота: Officelife.media

Былы гендырэктар не цалкам адыходзіць ад справаў, а працягне ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй на пасадзе намесніка па бізнэс-аналізу.

У 1994 годзе Мікалай Мартынаў зрабіў смелы для таго часу крок, заснаваўшы вытворчую кампанію. Прычым у сферы, дзе ўжо дамінаваў «Белвест», на якім Мартынаў атрымаў асновы вядзення бізнэсу.

У 2000-х кампанія значна пашырыла свае актывы: далучаныя фабрыка «Чырвоны Кастрычнік», Віцебскі футравы камбінат і тое, што засталося ад збанкрутавалай фабрыкі «Белкельме» ў Белаазёрску (цяпер — «Вердзімар»). Таксама на прадпрыемстве «Вітма» шыюць сумкі і скургалантарэю.

У 2013 годзе ўсе актывы былі аб'яднаны ў холдынг Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», які стаў адным з самых буйных вытворцаў абутку сярод краін СНД. Нядаўна да беларускіх магутнасцях дадалася доля ў сумесным прадпрыемстве ва Узбекістане.

Тым не менш спадчынніку такога капіталу будзе няпроста спраўляцца з выклікамі новага часу. Павел Мартынаў зараз ненашмат старэйшы, чым быў яго бацька падчас адкрыцця бізнэсу ў 1990-х.

Кар'ерны рост Паўла ў абутковай імперыі бацькі пачынаўся з пасады супрацоўніка камерцыйнага аддзела прадпрыемства «Эвімар» (далучана да СТАА «Марка»). Цяпер ён пакінуў пасаду дырэктара прадпрыемства «Сан Марка» і стаў ля руля ўсяго холдынгу.

У адным з інтэрв'ю Мікалай Мартынаў прызнаўся, што апынуўся закладнікам свайго поспеху:

«Па сутнасці, не належу сабе, ёсць мноства абавязацельстваў, вялізарны працоўны калектыў. Тым не менш я ўсё-такі лічу, што не мы самі вызначаем свой шлях… Калі Бог даў мне магчымасць займаць кіруючую пасаду, то я павінен годна несці сваю ношу», — казаў ён.

Nashaniva.com