Ніна Багінская пра продаж свайго лецішча: Зменіцца ўлада, і дзеці ды ўнукі забяруць сваё

Грамадская актывістка Ніна Багінская пракаментавала выданню «Позірк» выстаўленне яе лецішча на аўкцыён праз нясплочаныя штрафы.

24.10.2022 / 17:19

Ніна Багінская. Фота Эн Мядзведзевай

«Гэта ўжо не першы раз. «Дамашаны» прадавалі. Сядзела і смяялася. Улада сёння адна, пасля другая. Яна зменіцца, а ўчастак прыватызаваны, ёсць дакументы. У мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі. Па гэтых дакументах яны могуць вярнуць», — сказала Багінская.

Актывістка звязвае дзеянні ўладаў з тым, што яна хацела падарыць дачныя ўчасткі дзецям і ўнукам і называе гэта дробнай помстай. «Няхай коціцца як коціцца, нічога не трэба рабіць», — дадала яна.

Паводле словаў Багінскай, участак у Дамашанах, які прымусова выстаўляўся на продаж у 2016 годзе, не набылі, і арышт пазней знялі. 

«Думаю, што і тут не набудуць», — мяркуе актывістка. Тым болей, што «зямля балотная», а побач «шмат кінутых участкаў».

Чытайце таксама:

Глядзіце, як сёння выглядае Ніна Багінская

І смех і грэх. Ніне Багінскай забаранілі гуляць у азартныя гульні

Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі

Nashaniva.com