Як змяніўся драгічынскі журналіст Сяргей Гардзіевіч за паўтара года зняволення ФОТАФАКТ

Журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч пазаўчора выйшаў з-за кратаў. Паглядзіце, як змянілі яго паўтара года ў шклоўскай калоніі.

29.10.2022 / 17:07

Сяргей Гардзіевіч да і пасля зняволення

Пасля вызвалення таксама высветлілася, што ён амаль не атрымліваў лістоў і зусім не атрымліваў тых, якія былі напісаныя ад рукі, піша «Берасцейская вясна».

Калі яму прыходзілі заказныя лісты, то, хоць іх не аддавалі, ён усё роўна распісваўся за іх знішчэнне. Сяргей Гардзіевіч заклікае пісаць лісты палітвязням, асабліва заказныя, бо гэта дазваляе адчуць падтрымку звонку.

Сяргей Гардзіевіч — 51-гадовы журналіст выдання «Першы рэгіён» з Драгічына. У пачатку 2021 года на яго завялі крымінальную справу па артыкулах 368 («Абраза прэзідэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 188 («Паклёп») за паведамленні ў Viber-чаце.

Да суда ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. У жніўні 2021 года яму прысудзілі паўтара года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, чатыры тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і канфіскацыю смартфона.

Nashaniva.com