У Мінску з'явіліся крутыя постары на тэму экалогіі
На вуліцах Мінска і ў падземных пераходах пачалі з’яўляцца рэкламныя постары «Экалогіка». Іх асноўны пасыл — пытанне энергазберажэння і экалагічнасці энергіі. Рэклама з’явілася з дапамогай МГА «Экапартнёрства» пад патранатам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі, піша Citydog.
31.10.2022 / 19:09
«Гэта ідэя проста ўляцела ў маю галаву за абедам у кавярні на мінскай Кастрычніцкай. Але ж, памятаеце, нічога не бывае ніадкуль. Кожная выкінутая ў правільны кантэйнер пластыкавая бутэлька ці папяровы пакунак — гэта ўжо цудоўна! — расказвае адна з аўтарак ідэі, ілюстратарка Воля Кузьміч. — Выключаная на час чысткі зубоў вада — яшчэ адзін плюсік у добрыя справы. І такіх драбнютак, але важных і карысных, шмат!»