Маладзечанскія камунальнікі вынайшлі ноу-хау ў рамонце дарог ФОТАФАКТ
Жыхар Маладзечна даслаў у рэдакцыю раённай газеты фатаграфію неўпарадкаванай пешаходнай сцежкі на вуліцы Янкі Купалы. Сцежку пасля таго паправілі, але вынік усіх здзівіў.
01.11.2022 / 21:58
Фота: mgazeta.by
Чытач скардзіўся, што сцежка не асфальтаваная, на ёй няроўнасці, тырчыць з-пад зямлі арматура, і гэта ўсё вельмі кантрасна глядзіцца ў параўнанні з добраўпарадкаванымі побач размешчанымі дарогай, аўтобусным прыпынкам, новымі светлафорамі.
Роўна праз месяц пасля публікацыі супрацоўнікі раёнкі паехалі паглядзець, ці выправілі адказныя за гэта службы сітуацыю.
Аказваецца, выправілі: падсыпалі на тую ж неасфальтаваную дарожку пяску, а арматуру, што тырчыць па-ранейшаму, абклалі камянямі.