Кіраўнік і фінансавы дырэктар «Маёнтка Падароск» застаюцца пад вартай

Стала вядома, што дырэктара ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыя Меляшкевіча і фінансавага дырэктара Дзмітрыя Карабача затрымалі па падазрэнні ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў, паведамілі на афіцыйнай старонцы прадпрыемства з пазнакай, што гэта, «вядома, поўная хлусня».

05.11.2022 / 09:37

Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Пра затрыманні кіраўніцтва «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 і 28 кастрычніка. Акрамя Меляшкевіча і Карабача, была затрыманая таксама бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Пасля 72 гадзін затрымання Балтрукевіч выйшла на волю і знаходзіцца дома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі, пакуль невядома. 

У «Маёнтку Падароск» 27 кастрычніка правялі ператрус, падчас якога сілавікі забралі дакументы фірмы і камп'ютары, паведамляў уладальнік маёнтка Павал Падкарытаў.

Таксама па гэтай справе ўчора затрымалі культурнага менеджара, супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча. 

Чытайце таксама:

Затрымалі супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча

Nashaniva.com