У беларускія аптэкі паступіў яшчэ адзін прэпарат ад кавіду. Вось толькі цана кусаецца
Расійскі прэпарат «Скайвіра» для лячэння кавіду паступіў у беларускія аптэкі. Яго можна набыць па рэцэпце доктара.
08.11.2022 / 09:34
Супрацьвірусны сродак «Скайвіра» (у таблетках) выпушчаны фірмай «Біяхімік». Каб яго набыць, трэба звярнуцца ў даведачную аптэчнай сеткі або аформіць заказ на яе сайце.
Лічыцца, што лекі будуць выкарыстоўвацца для лячэння пацыентаў у амбулаторных умовах. Прадугледжваецца, што яго прымяненне прадухіляе ускладненае працяканне захворвання і шпіталізацыю, паскарае выздараўленне і зніжае выяўленасць посткавіднага сіндрому.
Вось толькі каштуе ён нямала — 475 рублёў за 10 таблетак.
Раней паведамлялася, што ў аптэках прадаецца расійскі «Мірабівір». Мяркуецца, што ён выкарыстоўваецца пераважна для лячэння цяжкіх выпадкаў каранавіруса. Але каштуе ён яшчэ даражэй — 648 рублёў.