ГУБАЗіК затрымаў беларуса, на машыне якога знайшлі сляды ад налепкі з Пагоняй
У канале сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым мужчынам, які кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года. Як сцвярджаюць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, яны затрымалі мужчыну з-за слядоў ад налепкі з Пагоняй на яго машыне.
08.11.2022 / 11:38
Скрын відэа
«Вяртаючыся з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чаце, заўважылі аўтамабіль, у якога на нумарах засталіся відавочныя сляды адлепленай забароненай сімволікі. Уладальніка аўто ўзялі на аловак. Аказваецца, ён удзельнічаў у масавых парушэннях грамадскага парадку і перакрыцці руху транспарту», — піша канал сілавікоў.