Беларуская каманда КВЗ працягвае ездзіць у Маскву. І жартуе пра 80/20, нацыяналізацыю і беларускі ноўтбук
Беларуская каманда «Доктар Хаус» выйграла ў чвэрцьфінале Вышэйшай лігі КВЗ. Нягледзячы на вайну, магілёўскія квзшнікі ездзяць у Маскву на гульні. І выступаюць там бліскуча ды даволі востра. Паслухалі іх жарты.
15.11.2022 / 20:14
Каманда «Доктар Хаус». Скрын відэа
***
— Беларусь, Беларусь, з верасня ўсё болей Русь.
***
— Можа лепш раскажам, што ў Беларусі сабралі свой ноўтбук?
— Калі шчыра, больш цікава, што дзеля гэтага разабралі.
Каманда паказала беларускі ноўтбук з загадкавай назвай «Казладзёр» памерам з шафу, які адкрываецца з дапамогай палкі.
— А што за смяшкі ў зале? Хутка ўсе з такімі хадзіць будзеце.
***
— Што там яшчэ новага ў Беларусі?
— Усё новае ў Беларусі — гэта добра пафарбаванае савецкае.
***
— Давайце лепш, што там у Маскве?
— Мне вось расійская кола спадабалася.
— А, вось гэтая вось з мякаццю? Добрая, сытная.
***
— Летам у Маскве правялі апытанне, чым незадаволеныя масквічы…
— І што цябе бянтэжыць?
— Мяне бянтэжыць, што масквічы яшчэ чымсьці незадаволеныя. Таму мы вырашылі падарыць вам гэту выдатную карціну, якая называецца «зажраўшыяся».
У залу вынеслі люстэрка, у якое гледачы маглі бачыць сябе.
— Ну чаго ты да людзей прычапіўся? У Магілёве таксама нядаўна правялі апытанне.
На экране вынікі: так — 80%, не — 20%.
— І што? Што «так», што «не», якое пытанне, хто галасаваў? Наогул незразумела.
— Паша, з такімі жартамі нам сёння будзе складана.
***
— На Магілёўскай фабрыцы абутку нарэшце атрымаўся другі такі самы чаравік.
***
— Аляксандр Лукашэнка даведаўся, што Нурсултан зноў перайменавалі ў Астану. «Ну, Мінск дык Мінск, ніхто і не збіраўся…»
***
Каманда вырашае, што адну чацвёрку сярод пяцёрак яны заслугоўваюць. Але думаюць, што трэба прызначыць, хто з членаў журы яе паставіць, бо «зараз усе кінуцца і, як звычайна, перастараюцца».
— Ну хай [комік Аляксей] Крывеня паставіць.
— Ну які Крывеня? Чалавек першы раз у журы. Адкуль у яго сваё меркаванне, ты што?
— Ну нешта не атрымліваецца так…
— Канешне, нельга нам самім даваць выбіраць, вядома.
***
— У верасні выходзіць новая версія айфона, які ў Расіі не прадаецца, але купляецца.
***
— А памятаеце, як Беларусь Расіі на Еўрабачанні 12 балаў не паставіла? А як Сцепаненка з Петрасянам развяліся? А як брудную нафту па беларускай трубе пусцілі? Два тыдні не працавалі!
— Эх, якія раней былі праблемы…
***
— Навошта мы парадзіруем Бітлз?
— А гэта не пародыя. Гэта цяпер новае слова — нацыяналізацыя, гэта тэма ў Расіі ідзе поўным ходам. Так што давайце, каб не як у дзевяностыя, усе нешта хапаюць, а беларусы стаяць і глядзяць.
Беларуская каманда стала пераможцай чвэрцьфінала. Яе гульню адзначылі члены журы. Канстанцін Эрнст сказаў, што яму, «як звычайна, спадабаліся беларусы».