Бэнксі пацвердзіў аўтарства сямі работ, створаных у вядомых месцах Украіны
Брытанскі вулічны мастак Бэнксі пацвердзіў, што малюнкі ў вядомых месцах Украіны — гэта яго новыя працы
15.11.2022 / 13:36
Ва Украіне з'явілася сем работ Бэнксі. Некаторыя з іх — у месцах, якія моцна пацярпелі ад расійскіх бамбардзіровак: Кіеў, Ірпень і Барадзянка.
На адным з муралаў намаляваны мужчына, падобны да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога кідаюць на падлогу падчас паядынку па дзюдо. Іншая праца прадстаўляе двух дзяцей, якія гайдаюцца на імправізаваных арэлях, зробленых з супрацьтанкавага вожыка.
Яшчэ адзін мурал, намаляваны на руінах разбуранага будынка, адлюстроўвае гімнаста, які выконвае на адным з абломкаў стойку на руках.