«У нас такіх хімічак не было ў школе». З’явіўся карысны і пазнавальны ютуб-канал пра хімію, і ён па-беларуску

Для тых, хто скардзіцца на недахоп разнастайнага кантэнту на беларускай мове, — выдатная навіна. На ютубе з’явіўся новы канал пад назвай «Янахімічыла». Ён дадасць і карысных ведаў, і добрага настрою.

16.11.2022 / 12:15

Скрын відэа

Першы выпуск «Як палепшыць вашу каву» расказвае, што, з пункту гледжання навукі, уплывае на смак улюбёнага напою.

Гледачы ў каментарах шчодрыя на падзякі.

«У нас такіх хімічак не было ў школе) Яна, добры якасны кантэнт. Цяпер дзецям будзе прасцей разумець хімію з гэтым каналам».

«Толькі не спыняйцеся, вельмі прыемна чуць родную мову».

«Ваў, сяджу, пʼю свой тры ў адным і проста тану ў падрабязнасцях. Дужа займальна распавяла, чакаю працягу».

«Еееее хімія ў паўсядзённым жыцці, даеш больш!»

Nashaniva.com