Экс-следчы Яўген Юшкевіч на судзе не журыцца — ён бадзёры і ўсмешлівы
«Выйшла з залы суда. ewenk_yu [Яўген Юшкевіч] супербадзёры, не змяніўся ні кроплі. Дома столькі не ўсміхаўся, колькі ўсміхаўся мне сёння. Так што і вы не ныйце!», — напісала яго дзяўчына Валерыя.
16.11.2022 / 15:47
Працэс над былым следчым Яўгенам Юшкевічам пачаўся ўчора, 15 лістапада, у Мінскім гарадскім судзе.
Суд зрабілі закрытым і адмовілі ў хадайніцтве аб змене меры стрымання Яўгену. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Яўген Юшкевіч быў затрыманы 19 месяцаў таму, 20 красавіка 2021 года.